Абмеркаванне адбылося падчас паседжання агульнаўніверсітэцкага студэнцкага дыскусійнага клуба «Новае пакаленне» на тэму «Стаўленне да ненарматыўнай лексікі ў сучасным грамадстве». У рамках супрацоўніцтва паміж ГрДУ імя янкі Купалы і Гродзенскай праваслаўнай Епархіяй на сустрэчу быў запрошаны протаіерэй Аляксандр Шашкоў.
У рамках гутаркі былі разгледжаны пытанні вытокаў узнікнення ненарматыўнай лексікі, яе віды і спецыфіка ўплыву на культурную прастору грамадства.
У якасці запрошанага эксперта выступіў клірык Гродзенскай епархіі, музыка-кампазітар протаіерэй Аляксандр Шашкоў, які звярнуў увагу на духоўны бок праблемы.
У ходзе дыскусіі былі таксама вызначаны гісторыка-культурны, прававы, псіхалагічны і медыка-біялагічны аспекты гэтай з'явы, прапанаваны шляхі павышэння культуры маўленчых зносін у маладзёжным асяроддзі.
Сумесна з Навуковай бібліятэкай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы была арганізавана выстаўка малюнкаў і плакатаў, падрыхтаваных студэнтамі факультэта мастацтваў і дызайну, на тэму ўплыву норм маўленчых зносін на культуру сучаснага грамадства.
Нагадаем, што пасяджэнні клуба традыцыйна праходзяць кожны другі чацвер месяца. Усе жадаючыя могуць узяць удзел у яго працы.