На Смаргонскай пляцоўцы сваё майстэрства прадставілі калектывы з 14 раёнаў Гродзеншчыны.
4 лістапада танцавальны конкурс аб'яднаў яркія калектывы творчых дзяцей у дзвюх намінацыях: «Народны танец» і «Сучасны, эстрадны танец».
Калектыў сучаснай харэаграфіі «Stu-dance» Купалаўскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Дзіяны Духанінай быў адзначаны дыпломам I ступені ў намінацыі «Сучасны, эстрадны танец», дарослая ўзроставая катэгорыя, за папулярызацыю харэаграфічнага майстэрства і ўдзел у абласным конкурсе.
Танцавальныя спаборніцтвы штогод праводзяцца з мэтай вывучэння, аднаўлення і захавання традыцыйнай танцавальнай культуры, развіцця і прапаганды харэаграфічнага мастацтва і сучаснай харэаграфіі, развіцця творчых здольнасцей дзяцей і моладзі Гродзенскай вобласці.
Віншуем нашых танцораў і жадаем далейшых поспехаў!