Распрацавана комплексная праграма па прафілактыцы наркаманіі сярод навучэнцаў і прапагандзе здаровага ладу жыцця.
17 кастрычніка ў рамках праграмы па прафілактыцы дэвіянтных паводзін сярод студэнтаў на факультэце біялогіі і экалогіі адбылася сустрэча першакурснікаў з начальнікам аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна Леанідам Шадурам.
У ходзе гутаркі па прафілактыцы нарказлачыннасці сярод моладзі студэнтам расказалі аб сучасных шляхах уцягвання ў незаконны абарот наркотыкаў, мерах адказнасці за ўчыненне злачынстваў, звязаных з вытворчасцю, ужываннем, распаўсюджваннем наркотыкаў і псіхатропных рэчываў.
У мэтах забеспячэння абароны навучэнцаў і прафілактыкі правапарушэнняў наладжана сумесная работа паміж універсітэтам і праваахоўнымі органамі па пытаннях процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў і прафілактыкі іх ужывання.
Сёння вядзецца актыўная інфармацыйная работа са студэнтамі: размешчаны метадычныя матэрыялы, інфармацыйныя ўлёткі, памяткі і відэаролікі прафілактычнай накіраванасці ў тэлеграм-каналах, сацыяльных сетках і месэнджарах універсітэта, а таксама на інфармацыйных стэндах факультэтаў і інтэрнатаў.
У адпаведнасці з планам па прафілактыцы наркаманіі і незаконнага абароту наркотыкаў праводзяцца тэматычныя акцыі, куратарскія і інфармацыйныя гадзіны, інфармацыйна-асветніцкія сустрэчы і круглыя сталы, а таксама адзіныя дні інфармавання, кіналекторыі, псіхалагічныя трэнінгі.
Адзначым, што ў навучальных карпусах універсітэта транслююцца тэматычна сюжэты і матэрыялы прафілактычнай скіраванасці: відэаролікі «Зрабі правільны выбар!», «Думал, ніколі не траплюся...». У рамках Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў ва ўніверсітэце арганізуецца і праводзіцца акцыя «STOP-НАРКОТЫК».
Дарагія купалаўцы, будзьце разумныя і памятайце, што лягчэй папярэдзіць, чым выправіць.