Калі ты актыўны ўдзельнік валанцёрскага руху, гатовы дапамагчы ў любой сітуацыі і прыйсці на дапамогу ў любы час — гэты конкурс дакладна для цябе!
Асноўная задача конкурсу - выяўленне і заахвочванне лідэраў, якія ажыццяўляюць грамадскую і сацыяльна значную дзейнасць, а таксама папулярызацыя і развіццё валанцёрскага руху ў нашай краіне.
Прыняць удзел могуць студэнты, магістранты і навучэнцы каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Конкурс традыцыйна праводзіўся ў тры туры - універсітэцкі, абласны і рэспубліканскі па наступных намінацыях:
«Я - Валанцёр»
«Лепшы валанцёрскі атрад»
«Лепшая валанцёрская група ў сацыяльнай сетцы»
«Лепшы валанцёрскі праект»
Дапускаецца ўдзел адначасова ў некалькіх намінацыях.
Падаць заяўку для ўдзелу ў конкурсе можна да 13 лістапада, для гэтага неабходна запоўніць заяўку і падаць дакументы ў адпаведнасці з Палажэннем. Усе матэрыялы адпраўляць на пошту cvd@grsu.by.
Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Цэнтр валанцёрскай дзейнасці ўніверсітэта, прафсаюзны камітэт навучэнцаў установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» і першасная арганізацыя з правамі раённага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
Засталіся пытанні? Звяртайся па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 308 або па тэлефоне: (80152) 39-72-09.
Купалавец, ты дакладна ведаеш, што такое быць валанцёрам!