Студэнтка 4 курса факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы Караліна Венцкевіч атрымала стыпендыю Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Пачынаючы з 2016 года, Нацыянальны прафцэнтр прысуджае Стыпендыі перспектыўнай прафсаюзнай моладзі з ліку студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў і навучэнцаў каледжаў. Дадзены праект рэалізоўваецца на рэспубліканскім узроўні, а Стыпендыя ФПБ прызначаецца адзін раз за ўвесь перыяд навучання за актыўную прафсаюзную, грамадскую працу і высокія паказчыкі ў вучобе.
Віншуем Караліну Венцкевіч, хай гэтая стыпендыя стане стымулам для далейшага самаразвіцця і ўдасканалення!