Старт праекту далі на абласной маладзёжнай будоўлі ў Гродне.
Удзел у праекце, прымеркаваным да 60-годдзя беларускіх студэнцкіх атрадаў, у абласным цэнтры прыняў намеснік Міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай. Разам са студэнцкім будаўнічым атрадам Купалаўскага ўніверсітэта і прадстаўнікамі маладзёжнай арганізацыі ГА «БРСМ» Гродзенскай вобласці Аляксандр Уладзіміравіч папрацаваў на абласной маладзёжнай будоўлі, дзе займаўся кладкай драўлянай падлогі ў бібліятэцы.
Найбольшая актыўнасць удзельнікаў студатрадаў у горадзе назіраецца ў маладым мікрараёне Грандзічы - на будаўніцтве дзіцячага садка на 335 месцаў і школы.
Такая сумесная праца Аляксандра Кадлубая і моладзі дала магчымасць абмеркаваць розныя пытанні, у тым ліку і пагаварыць аб развіцці студатрадаўскага руху ў Беларусі.
Дадзены праект дазваляе ўспомніць будні ў студэнцкім атрадзе, а тым, хто не быў яго ўдзельнікам, – адчуць, наколькі важныя такія працоўныя будні для моладзі.