Выбраць намінацыю і адправіць заяўку можна да 1 верасня.
Конкурс штогод праводзіцца Міністэрствам інфармацыі і ГА «БРСМ». Прыняць удзел могуць маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 31 года, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства накіравана на садзейнічанне прафесійнаму станаўленню маладых журналістаў СМІ, выяўленне таленавітай моладзі ў галіне журналістыкі, садзейнічанне фарміраванню крытычна думаючай, медыяпісьменнай асобы, а таксама фарміраванне кадравага рэзерву маладых журналістаў.
Для ўдзелу неабходна адправіць заяўку разам з матэрыяламі ў адпаведнасці з патрабаваннямі конкурсу на адзіную электронную скрыню presskod2023@mail.ru .
Дадаткова азнаёміцца з інструкцыяй можна ТУТ.