Студэнцкі будаўнічы атрад «Страла» завяршае працу ў Астраўцы.
Студэнцкія атрады будаўнічага профіля штогод карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод моладзі. Студэнты працуюць на самых знакавых аб'ектах нашай краіны, атрымліваючы бясцэнны вопыт, а разам з ім і першы заробак.
У супрацоўніцтве з будучымі спецыялістамі зацікаўлены і прадпрыемствы будкомплексу: дадатковыя працоўныя рукі ў разгар будаўнічага сезона заўсёды прыпадаюць дарэчы.
У чэрвені байцы студэнцкага будаўнічага атрада «Страла» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы далучыліся да маладзёжнай будоўлі.
У атрадзе працуе 17 чалавек - гэта студэнты інжынерна-будаўнічага факультэта, якія займаюцца добраўпарадкаваннем пешаходных дарожак, азеляненнем тэрыторыі і вядзеннем дакументацыі на БелАЭС.
- Праца цікавая і адказная. Я рады, што ў нас ёсць магчымасць унесці свой уклад у добраўпарадкаванне горада. Час на цаліне праходзіць хутка і прадуктыўна. Вельмі класна, што студэнцкія атрады дазваляюць раскрыцца ў сваёй прафесійнай сферы дзейнасці, - падзяліўся Дзяніс Салаўёў, камісар атрада, студэнт 5 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта.
Студатрадаўцы на цаліне жывуць не толькі працоўнымі буднямі. Для дзяцей арганізавана спартыўная і культурна-масавая праграма: спаборніцтвы па настольным тэнісе, валейболе, футболе, баскетболе, а таксама конкурсы на праяўленне творчых і крэатыўных здольнасцей.