Праект рэалізуецца на базе Мінскага завода халадзільнікаў ЗАТ «Атлант», дзе студэнцкія вытворчыя атрады пачалі работу 10 ліпеня.
Сёлета праект аб'яднаў у зводным студэнцкім атрадзе больш за 200 байцоў – 153 хлопцы і 49 дзяўчат. У іх ліку працуюць і студэнты Купалаўскага ўніверсітэта.
Студэнцкі вытворчы атрад «Анамалія» – 14 энергічных, крэатыўных і працавітых купалаўцаў, якія працуюць на карысць нашай краіны.
Акрамя працоўных будняў для байцоў праекта арганізавана вялікая Культурна-адукацыйная праграма, якая ўключае наведванне тэатраў, Спартыўныя і творчыя мерапрыемствы. Самыя чаканыя-спаборніцтвы па футболе, творчы фестываль «АтлантФест», «Міс і Містэр «Атлант»».
- Мы атрымліваем бясцэнны вопыт і паляпшаем прафесійныя навыкі ў працы. Усе хлопцы настроеныя па-баявому і гатовыя змагацца за званне лепшага атрада праекта,– распавёў Аляксей бегуноў, камандзір атрада, студэнт 2 курса Фізіка-тэхнічнага факультэта.
Вытворчы працоўны праект «Атлант-2023» дазваляе навучыцца вырашаць няпростыя задачы і павысіць сваё майстэрства ў вытворчай, творчай, спартыўнай і арганізатарскай дзейнасці.
Спадзяемся, што гэты працоўны сезон прынясе атраду толькі пазітыўныя эмоцыі і высокія вынікі!