Дзякуючы практыцы ў лагеры навучэнцы замацоўваюць веды, уменні і навыкі, атрыманыя падчас праходжання практыкі "Па падрыхтоўцы да аздараўленча-выхаваўчай работы з дзецьмі ў летні перыяд"
У ДУА "Гімназія № 2 г. Ваўкавыска" ў дзіцячым аздараўленчым лагеры "Сонечны горад" праходзяць мноства розных мерапрыемстваў. Практыканты разам з выхавацелямі арганізуюць незабыўны адпачынак для школьнікаў.
Практыка атрымалася вельмі насычанай і цікавай: жыхары гарадка разам са сваімі важатымі і выхавацелямі наведалі дом рамёстваў, Ваўкавыскую раённую бібліятэку, Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры, батутны цэнтр "Арэна", пабывалі на экскурсіі ў РАУС.
Таксама навучэнцам была дадзена магчымасць далучыцца да студэнцкага педагагічнага атрада важатымі ў дзіцячым аздараўленчым лагеры на базе ДУА "Сярэдняя школа № 3 г. Ваўкавыска" ў рамках практыкі "Аздараўленча-выхаваўчая работа з дзецьмі ў летні перыяд".
Навучэнцы падзяліліся сваімі ўражаннямі і расказалі, што за час праходжання практыкі яны лёгка знайшлі кантакт з дзецьмі, асаблівых праблем з дысцыплінай не ўзнікала, рабяты з захапленнем прымаюць удзел у мерапрыемствах.
У ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Ваўкавыска», у лагеры «Тэрыторыя Бяспекі» рабяты разам з важатымі наведалі Ваўкавыскі раённы цэнтр рамёстваў, АСВОД, Ваўкавыскі РАНС, прынялі ўдзел у экскурсіі «Памятныя месцы Ваўкавыска». У гарадскім парку для хлопчыкаў і дзяўчынак была падрыхтавана забаўляльная праграма, дзе выхаванцы танчылі, спявалі, прымалі ўдзел у розных гульнях.
Навучэнцы адзначылі, што гэты від практыкі дае магчымасць праявіць творчасць, набыць вопыт зносін з дзецьмі, фарміруе ўменне кіраваць дзіцячым калектывам.