3 мая ў абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі завяршыўся абласны этап Нацыянальнага конкурсу таленту, інтэлекту і прыгажосці "Міс і Містар студэнцтва Рэспублікі Беларусь 2023".
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў абласным этапе конкурсу прадставілі 6 студэнтаў: Дар'я Маёрава, Кацярына Аксціна, Дзіяна Іванова, Багдан Дудаль, Арцём Камінскі і Ягор Скяпко.
Студэнты прэзентавалі сябе журы ў чатырох конкурсных заданнях. Адстойвалі званне самага інтэлектуальнага і творчага студэнта 8 чароўных дзяўчат і 7 харызматычных юнакоў. Канкурсанты паказалі дэфіле ў дызайнерскай калекцыі адзення, паспаборнічалі ў творчым і інтэлектуальным конкурсе.
За свае працы і старанні кожны з удзельнікаў быў удастоены звання і каштоўных памятных падарункаў ад спонсараў конкурсу.
Купалаўцы дастойна выступілі і не засталіся без узнагарод. Па выніках рашэння журы першым Віцэ-містэрам студэнцтва Гродзеншчыны – 2023 стаў Арцём Камінскі, студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта. Першай Віцэ-міс студэнцтва Гродзеншчыны – 2023 стала Дар'я Маёрава, студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта. Званне "Містэр студэнцтва Гродзеншчыны - 2023" атрымаў Багдан Дудаль, студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта.
Віншуем купалаўцаў, універсітэт ганарыцца вамі!