Члены Студэнцкага савета ўніверсітэта, першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў, ВА/РК ГА «БРСМ» і Рады зямляцтваў наводзілі парадак на тэрыторыі геалагічнага агалення «Княжаводцы» Лунненскага лясніцтва Скідзельскага лясгаса.
"Тыдзень лесу" - штогадовая акцыя, якая праводзіцца міністэрствам лясной гаспадаркі з 2007 года. Важна адзначыць, што дапамога добраахвотнікаў лесаводам рэспублікі - гэта не сама мэта акцыі. Галоўнай задачай застаецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да значнасці лясных рэсурсаў і іх эканамічнай, экалагічнай і сацыяльнай ролі. Да яе можа далучыцца любы ахвочы. Купалаўцы не становяцца выключэннем і кожны год далучаюцца да гэтай важнай справы.
Завершыцца рэспубліканская акцыя "Тыдзень лесу" 22 красавіка. Чакаецца, што ў Гродзенскай вобласці ўдзел у ёй прымуць каля 9000 жыхароў рэгіёну, якія высадзяць каля 6,9 мільёнаў сеянцаў і саджанцаў на плошчы звыш 1000 га.