У Гродне ў парку Жылібера адбыўся абласны этап нацыянальнага фестывалю-конкурсу маладзёжнай творчасці "Агонь маладзёжных талентаў", арганізаваны Гродзенскім абласным камітэтам грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Удзел у ім прынялі прадстаўнікі Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы.
Удзельнікамі фестывалю сталі маладзёжныя калектывы і індывідуальныя выканаўцы ва ўзросце ад 14 да 31 года ўключна. Журы конкурсу ацэньвала ўдзельнікаў па трох творчых напрамках і 13 намінацыях.
На фестывалі-конкурсе наш каледж прадставілі калектыў "Sonorum", які заняў 3 месца ў намінацыі "Беларускі хіт", Сліж Аляксандра, навучэнка 2 курса спецыяльнасці "Музычная адукацыя", якая заняла 3 месца ў намінацыі "Сусветны хіт", а таксама калектыў "Light", які заняў 1 месца ў намінацыі «Сучасная харэаграфія».
Фестываль праводзіцца з мэтай стварэння ўмоў для развіцця і рэалізацыі творчага і культурнага патэнцыялу моладзі, выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі.