26 мая 2022 года падведзены вынікі конкурсу метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў 2022 годзе. Узнагароджанне прайшло ў рамках Савета па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце.
Конкурс метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праводзіцца ва ўніверсітэце ўжо дзевяты год, пачынаючы з 2014 года з мэтай удасканалення сістэмы метадычнага забеспячэння выхаваўчага працэсу і падтрымкі інавацыйных форм выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю ва ўніверсітэце.
У 2022 годзе ў конкурсе метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў прынялі ўдзел 40 аўтараў і 25 аўтарскіх калектываў, якія прадставілі на суд конкурснай камісіі 68 метадычных распрацовак.
Па рашэнні конкурснай камісіі дыпломамі пераможцаў і прызёраў адзначана 26 аўтараў і 17 аўтарскіх калектываў, якімі было падрыхтавана 43 метадычныя распрацоўкі выхаваўчых мерапрыемстваў. Са спісам пераможцаў можна пазнаёміцца ТУТ.
Па рашэнні конкурснай камісіі лепшыя матэрыялы ўдзельнікаў конкурсу метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў 2022 годзе будуць уключаны ў зборнік і размешчаны на сайце ўніверсітэта.
Таксама на Савеце па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце падзякамі былі адзначаны купалаўцы за дапамогу ў арганізацыі выставы "Сямейны музей у чамадане", прысвечанай Міжнароднаму дню сям'і. Іх удзел садзейнічаў паспяховаму правядзенню мерапрыемства, накіраванага на ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў, духоўна-маральнае выхаванне моладзі.