26 маяу Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пяты раз адбудзецца Міжнародны конкурс чытальнікаў "Каханне выратуе свет" сярод замежных слухачоў і студэнтаў.
Конкурс пройдзе ў вочным і дыстанцыйным фарматах і будзе прысвечаны Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У мерапрыемстве прымуць удзел універсанты з 18 краін свету: Венесуэлы, В'етнама, Гаіці, Дэмакратычнай рэспублікі Конга, Егіпта, Індыі, Італіі, Камеруна, Кітая, Конга, Лівана, Мальдыў, Нігерыі, ЗША, Тога, Узбекістана, Украіны, Шры.
Ініцыятарам і арганізатарам мерапрыемства з'яўляецца кафедра моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян сумесна з Упраўленнем выхаваўчай і ідэалагічнай работы, Цэнтрам інтэрнацыяналізацыі адукацыі, Цэнтрам па сувязях з грамадскасцю. Ацэньваць выступленне 42 удзельнікаў конкурсу будзе міжнароднае журы, у склад якога ўвойдуць выкладчыкі з Беларусі, Расіі і ЗША.
42 канкурсанты з 10 універсітэтаў свету прадэманструюць свае веды паэзіі і рускай мовы. У іх ліку студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Джорджтаўнскага ўніверсітэта (ЗША), ПУА «БІП-універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій», Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г.У. Пляханава, Ялецкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І.А. Буніна, Арлоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. І.С. Тургенева, Сіньцзянскага педагагічнага ўніверсітэта, Самаркандскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Шарафа Рашыдава.