Заняткі ў Школе камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў у ГрДУ імя Янкі Купалы праводзяцца штогод. Яны закліканы дапамагчы лідарам больш эфектыўна і хутка асвоіць навыкі, якія будуць неабходны ім для працы кіраўнікамі студэнцкіх атрадаў. Ужо гэтым летам яны ўзначаляць будаўнічыя, педагагічныя, сэрвісныя і вытворчыя атрады студэнтаў.
За час навучання ў Школе будучыя камандзіры і камісары даведаліся аб традыцыях студатрадаўскага руху ў Гродзенскай вобласці і асноўных напрамках іх дзейнасці. Студэнты пазнаёміліся з асновамі заканадаўства аб працы, асаблівасцямі нарміравання і аплаты працы ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў. Асвоілі правілы эфектыўнай камунікацыі і ўзаемадзеяння з працадаўцамі. Дзеці навучыліся планаваць працу атрада, даведаліся пра асноўныя функцыі камандзіра і камісара, асвоілі правілы вядзення часопіса студэнцкага атрада, а таксама вывучылі асновы аказання першай даўрачэбнай дапамогі.
Завяршылася навучанне атэстацыяй слухачоў Школы. Потым прарэктар па выхаваўчай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Васіль Сянько ўручыў рабятам сертыфікаты аб праходжанні навучання ў Школе камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў.