Свае танцавальныя нумары ў Купалаўскім універсітэце прадставяць найлепшыя творчыя калектывы Гродна і Гродзенскай вобласці.
Ва ўсіх ахвочых яшчэ ёсць магчымасць папоўніць рады канкурсантаў. Прымаць удзел у конкурсе можна ў рамках танцавальнага калектыву, дуэта ці сольна, прадставіўшы на суд журы і гледачоў нумар у любым танцавальным стылі - ад класічнага і стылізаванага народнага танца да джаз-фанка, мадэрну і брэйк-дансу.
Фестываль пройдзе ў некалькіх намінацыях: стылізаваны народны танец, street show, dance show і free show. Журы будзе ацэньваць тэхніку выканання - пластычнасць, сінхроннасць, рытмічнасць і музычнасць, выразнасць выканання - відовішчнасць, артыстызм, уменне перадаць настрой гледачам, кампазіцыю конкурснага нумара - ідэю пастаноўкі, арыгінальнасць, а таксама касцюмы, рэквізіт і культуру выканання.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе можна падаваць да 19 красавіка ў аддзел культурна-масавай і забаўляльнай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю ГрДУ імя Янкі Купалы ў пісьмовым і электронным фармаце.. E-mail: ct@grsu.by.
Падрабязней – у Палажэнні.
Пераможцы і прызёры фестывалю-конкурсу "Стыль-DANCE – энергія, прыгажосць, гармонія" атрымаюць дыпломы, каштоўныя падарункі, спецыяльныя прызы і падарункавыя сертыфікаты. Фінал конкурсу адбудзецца 20 красавіка ў 18.00 у актавай зале ўніверсітэта па адрасе: Леніна, 32.