Студэнт 1 курса педагагічнага факультэта Мікіта Хмяльніцкі заняў 3-е месца ў намінацыі "Паэзія" ў Міжнародным літаратурным конкурсе "Пера цудоўныя творы" з вершам "Постаці". Віншуем!
І, вядома, дзелімся з вамі самім вершам:
Постаці Вашы ўсе ведаюць ў свеце!
Купала і Колас – Вы ў сэрцы маім,
Няма больш любімых за Вас на планеце
Паклон ад патомкаў Вам, дарагім!
Усё жыццё сваё аддалі Беларусі,
Не ацаніць уклад Ваш у яе.
Заўжды і ўсюды ганаруся
Тым, што жыву я на гэтай зямлі!
Краіна помніць Вас, і будзе помніць вечна!
Калі бяда ідзе, у той жа час
Мы ўспамінаем Вас спрадвечна.
Мы ведаем, што будзе добра ўсё ў нас!
Мы ведаем: малітвы за Радзіму
Узносіце да Бога Вы спрадвек,
Каб ён памілаваў, з'яднаў краіну,
Каб у шчасці жыў наш чалавек!