Студэнты 1 курса факультэта гісторыі камунікацыі і турызму пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення папраўчай установы, функцыянальным прызначэннем яго будынкаў у цяперашні час.
Студэнты даведаліся пра асаблівасці знаходжання, побыту і вольнага часу зняволеных. Купалаўцам расказалі аб сістэме пакарання, якім падвяргаліся зняволеныя ў мінулыя часы, аб знакамітых арыштантах гродзенскай турмы, а таксама цікавыя факты на тэму жыцця зняволеных і супрацоўнікаў турмы.
Важнай часткай экскурсіі стала знаёмства з новай экспазіцыяй Музея турэмнага побыту, прысвечанай генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пракуратурай горада Гродна было праведзена расследаванне, падчас якога былі раскрыты факты масавых забойстваў у гады вайны на тэрыторыі турмы. Пра злачынствы захопнікаў расказваюць дакументы і фатаграфіі.
Рабяты актыўна бралі ўдзел у экскурсіі, задавалі пытанні. Найбольш актыўнай студэнтцы была падорана кніга «За турэмнай сцяной», якую напісаў былы супрацоўнік турмы Вячаслаў Лісіцын.
Экскурсія была арганізавана сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службай універсітэта сумесна з факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму.