Навучэнка 3 курса Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы спецыяльнасці "Дызайн (графічны)" Маргарыта Скіба заняла 2 месца ў адкрытым конкурсе па стварэнні канцэпцыі турыстычнага брэнда Гродзенскага раёна.
Конкурс праводзіўся з мэтай паляпшэння турыстычнай прывабнасці Гродзенскага раёна, а таксама ў сувязі з неабходнасцю стварэння адзінай стратэгіі папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу.
Маргарыта выдатна справілася і склала дастойную канкурэнцыю дарослым удзельнікам конкурсу - дзяўчына была самым юным удзельнікам творчага спаборніцтва.