У рамках адаптацыйнага тыдня «Як вучыцца і не згубіцца» студэнцкі савет фізіка-тэхнічнага факультэта правёў сустрэчу «Куды ісці з праблемай?».
Мерапрыемства прысвяцілі навігацыі па ўнутраных структурах ВНУ і алгарытмах вырашэння тыповых студэнцкіх пытанняў. Мадэратарам выступіла другакурсніца Марыя Кунцэвіч.
Марыя падрабязна пазнаёміла першакурснікаў з арганізацыйнай структурай факультэта, а таксама на канкрэтных прыкладах разабрала алгарытмы дзеянняў у складаных сітуацыях – ад навучальных запазычанасцей да бытавых праблем. Студэнты праявілі жывую цікавасць і задавалі шмат удакладняючых пытанняў, а ў завяршэнне праверылі атрыманыя веды ў міні-віктарыне. Для зручнасці рабят арганізатары распрацавалі наглядныя памяткі-схемы па структуры факультэта – яны ўжо даступныя для запампоўкі.
Такія сустрэчы дапамагаюць навічкам хутчэй адаптавацца ў Купалаўскім універсітэце і адчуваць сябе больш упэўнена ў першыя месяцы вучобы.