Сёння, 1 ліпеня, у Купалаўскім універсітэце адбылося адкрыццё ваенна-патрыятычнага лагера «Усовец» на базе ваеннага факультэта. Удзельнікамі лагера стануць 25 навучэнцаў 7-10 класаў сярэдняй школы №3 імя У. М. Усава г. Гродна.
У лагеры школьнікі атрымаюць пачатковыя веды па асновах ваеннай падрыхтоўкі, пазнаёмяцца з назначэннем і дзейнасцю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, навучацца арыентавацца на мясцовасці і многаму іншаму. З 30 чэрвеня па 11 ліпеня на ўдзельнікаў чакае насычаная праграма: канцэрты, Школа юнага абаронцы Айчыны і, вядома, спартыўныя гульні.
«Я думаю, час, праведзены тут, пройдзе для ўсіх з карысцю. У вас ёсць унікальная магчымасць акунуцца ў жыццё курсантаў вайсковага факультэта. Тут арганізаваны экскурсіі, у тым ліку ў музеі баявой славы Шостай асобнай гвардзейскай брыгады. Вам удасца ўбачыць узоры ваенна-спецыяльнай тэхнікі. А каб было лягчэй адаптавацца, прызначаны курсанты ваеннага факультэта, якія будуць усяляк вам дапамагаць. Мяркую, гэта будзе цікава. Галоўная ваша задача – завяршыць змену ў ваенна-патрыятычным лагеры, выконваючы ўсе правілы бяспекі. Жадаю поспехаў і з карысцю правесці час», – з прывітальным словам выступіў перад школьнікамі начальнік ваеннага факультэта Генадзь Песляк.
Гэта ўнікальны вопыт, які пасадзейнічае фарміраванню ў падлеткаў правільнага ўяўлення аб ваеннай службе, жыцці і побыце ваеннаслужачых, іх правах і абавязках. Пажадаем удзельнікам удачы і займальнага баўлення часу!