Сёння, 22 чэрвеня, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы стаў месцам дэманстрацыі моды, стылю і наватарскіх ідэй. Тут працы сваёй пяцігадовай працы прадставілі 10 выпускнікоў спецыяльнасці «Дызайн (касцюма і тканін)» факультэта мастацтваў і дызайну.
Традыцыйна абарона дыпломных праектаў у будучых дызайнераў праходзіць у два этапы: дэманстрацыя распрацаванай калекцыі касцюмаў у фармаце дэфіле і абарона дыпломнага праекта.
Дзяржаўны іспыт прайшоў уражліва. І гэта не дзіўна, бо студэнты грунтоўна рыхтаваліся да абароны, прапрацоўваючы вобразы да дробязяў і рэпетыруючы дэфіле. На адзнаку экзаменацыйнай камісіі былі прадстаўлены калекцыі, якія спалучаюць у сабе як традыцыйны стыль, так і наватарскія рашэнні.