20 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках рэспубліканскага праекта «Невыпадковыя сустрэчы» адбыўся адкрыты дыялог са старшынёй Беларускага саюза жанчын, дырэктарам прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Беларусі, членам Прэзідыума ВНС Вольгай Шпілеўскай. У мерапрыемстве прыняў удзел студэнт Купалаўскага ўніверсітэта.
Сустрэча, арганізаваная Рэспубліканскім маладзёжным цэнтрам і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, сабрала актывістаў студэнцкіх саветаў, маладых блогераў і прадстаўнікоў маладзёжных праектаў. Сярод удзельнікаў таксама быў студэнт 2 курса спецыяльнасці «Экалогія» факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксей Струнеўскі.
Падчас дыялогу Вольга Шпілеўская абмеркавала з удзельнікамі ролю жанчыны ў сучасным грамадстве. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням сям'і і захаванню традыцыйных каштоўнасцей. Удзельнікі змаглі задаць пытанні і атрымаць на іх разгорнутыя адказы.
Падобныя мерапрыемствы дазваляюць моладзі паразмаўляць з прафесіяналамі і экспертамі ў розных галінах і даведацца пра самыя важныя для развіцця Беларусі тэмы.