З 5 па 7 снежня ў Мазыры праходзіў Рэспубліканскі маладзёжны Форум «Зімовы ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКА», які аб'яднаў 140 лідараў і валанцёраў з больш за 40 беларускіх клубаў ЮНЕСКА. Сярод удзельнікаў таксама былі прадстаўнікі клуба «Ларгавіта» ГрДУ імя Янкі Купалы.
Мерапрыемства было прымеркавана да 80-годдзя ЮНЕСКА і 70-годдзя членства Беларусі ў арганізацыі. У дзень адкрыцця форуму свае відэавіншаванні з гэтымі знамянальнымі датамі даслалі прадстаўнік штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы Асель Юсенгіёнава і адказны сакратар Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Наталля Шчасновіч.
Цягам трох дзён удзельнікі форуму аналізавалі вынікі працы арганізацыі за 2025 год. Былі падведзены вынікі работы Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» і кожнага клуба па наступных напрамках: культура свету, якасная адукацыя, здароўе і дабрабыт, інфармацыя і камунікацыя.
Завяршыўся форум цырымоніяй уручэння ўдзельнікам імянных пасведчанняў.