12 лістапада ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта адбудзецца фінал аднаго з самых грандыёзных конкурсаў – XXX юбілейнага агульнаўніверсітэцкага конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод студэнтаў першага курса «Alma Mater – любоў з першага курса 2025».
У гэтым годзе фіналістамі сталі юрыдычны факультэт, факультэт эканомікі і кіравання, філалагічны факультэт і інжынерны факультэт.
Фінал абяцае быць яркім і незабыўным. Студэнты прадэманструюць журы і гледачам нумары, якія аб'ядноўваюць у сабе розныя галіны мастацтва: тэатральнае майстэрства, вакал, харэаграфія, а таксама пакажуць свае таленты ў іншых формах самавыяўлення.
Прыходзьце падтрымаць фіналістаў!
Мерапрыемства пройдзе ў канцэртнай зале па адрасе: вул. Леніна, 32 у 18:00.
Набыць білеты можна па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, 1 паверх, Рэгіянальны цэнтр турызму.
Кантактныя тэлефоны:
Тэл.: (8 0152) 39-74-49, MTC: +375(29)8690602.
 
