14 кастрычніка на базе ДПУ «Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Азёры» адбыўся сход па падвядзенні вынікаў грамадскага абмеркавання «План кіравання «Рэспубліканскім ландшафтным заказнікам «Гродзенская пушча». Актыўны ўдзел у ім прынялі купалаўцы.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі факультэта біялогіі і экалогіі Купалаўскага ўніверсітэта – дэкан факультэта Вольга Янчурэвіч і загадчык кафедры сістэмнай біялогіі Алег Созінаў.
Галоўнай тэмай сустрэчы стаў праект плана кіравання заказнікам «Гродзенская пушча», які падрыхтавалі супрацоўнікі кафедры сістэмнай біялогіі. Узначаліў навуковы праект Алег Созінаў.
Даведачна: Заказнік «Гродзенская пушча» з'яўляецца адным з самых экалагічна чыстых месцаў у Беларусі і мае міжнародны статус ключавой батанічнай тэрыторыі. На яго тэрыторыі знаходзіцца самае нізкае месца ў Беларусі, а таксама Аўгустоўскі канал.