26 верасня ў савеце па абароне дысертацый Д 02.01.12 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася абарона дысертацыі дацэнта кафедры беларускай філалогіі Анатоля Брусевіча на суісканне вучонай ступені доктара філалагічных навук па спецыяльнасцях 10.01.01 – беларуская літаратура, 10.01.01.
Тэма даследавання: «Станаўленне і ўзаемадзеянне паэтычных парадыгмаў у эстэтычнай прасторы беларуска-польскага культурнага памежжа (ХІХ – пач. ХХ ст.)».
Навуковым кансультантам з'яўляецца доктар філалагічных навук, прафесар А.І. Бельскі, прафесар кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.