25-27 верасня на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла IV Міжнародная навуковая канферэнцыя "Рамана-германскія літаратуры: традыцыі і сучаснасць" і XXXVII Міжнародная навуковая канферэнцыя РАПАЛ, прысвечаная 100-годдзю Н.П. Міхальскай.
Купалаўскі ўніверсітэт на мерапрыемстве прадставілі два маладыя вучоныя. Сакратар Савета маладых вучоных Дзіяна Калеснік выступіла з вочным дакладам на тэму “Інтэрпрэтацыя мастацкага тэксту ў мюзіклах: ад “Персі Джэксана” да “Адысеі” Гамера”. Яна Пекар прадставіла даклад на тэму "Аўтар, герой, чытач: тры модусы рэцэпцыі карціны Ван Гога ў рамане Д. Бавільскага "Едакі бульбы"". Сваё даследаванне яна прадэманстравала ў завочным фармаце.
Выступленні нашых навукоўцаў выклікалі жывую цікавасць сярод удзельнікаў канферэнцыі.