Адкрыты інтэлектуальна-спартыўны турнір «Беларусь: Адзінства. Незалежнасць. Будучыня» пройдзе з 10 па 12 верасня. Да ўдзелу запрашаюцца моладзь, якая навучаецца, і работнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі і сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі ўзростам да 35 гадоў.
Мэта турніру - фарміраванне ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму, здаровага ладу жыцця, інтэлектуальна-творчай культуры і павагі да гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны.
Падчас турніру ўдзельнікаў чакаюць віктарына "PRO.Беларусь", Конкурс "Гісторыя і культура Беларусі", інтэрактыўная гульня "Знаўцы горада Гродна" і конкурс дэбатаў. У якасці спартыўных спаборніцтваў пройдуць конкурс сцэнарыяў флэшмоба, футбольны конкурс, гарадкі, перацягванне каната і спартыўная эстафета.
Для ўдзелу ў турніры трэба сабраць каманды з 12 чалавек (6 удзельнікаў з моладзі, якая навучаецца, і 6 з ліку работнікаў установы адукацыі) і да 8 верасня прадаставіць ЗАЯЎКУ на e-mail inal@grsu.by. Таксама ў кожнага ўдзельніка каманды павінна прысутнічаць адметная атрыбутыка каманды.
Па выніках турніру ўсе каманды-ўдзельнікі будуць узнагароджаны дыпломамі, а каманда-пераможца і каманды-прызёры - дыпломамі і кубкам ад арганізатара.
Запрашаем студэнтаў і работнікаў праверыць свае інтэлектуальныя і спартыўныя навыкі!
Падрабязную інфармацыю аб турніры можна знайсці ў ПАЛАЖЭННІ.