Выстаўка-прэзентацыя практык развіцця экалагічнага і адукацыйнага турызму ГрДУ імя Янкі Купалы была арганізавана 17 чэрвеня для ўдзельнікаў пашыранага пасяджэння рабочай групы па развіццю турызму ў Рэспубліцы Беларусь.
На выставе-прэзентацыі прысутнічалі прадстаўнікі міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, абласных выканаўчых камітэтаў, дырэктары і намеснікі дырэктараў абласных устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, адказных за развіццё турызму ва ўсіх абласцях і г. Мінск, а таксама прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, якія курыруюць пытанні развіцця адукацыйнага турызму.
Арганізатарам выставы «Практыкі развіцця экалагічнага і адукацыйнага турызму ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы» выступіў факультэт біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы. Дэкан факультэта, дацэнт, кандыдат біялагічных навук Вольга Янчурэвіч, а таксама вучоныя і студэнты прадставілі ўдзельнікам мерапрыемства вопыт развіцця адукацыйнага турызму.
– Па сваёй сутнасці адукацыйны турызм уяўляе сабой форму арганізацыі навучальнага працэсу і вучэбнай дзейнасці, якая ажыццяўляецца за межамі ўстановы адукацыі для ўсебаковага развіцця асобы. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы актыўна ўдзельнічае ў развіцці адукацыйнага турызму Гродзеншчыны і Рэспублікі Беларусь, – адзначыла дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Вольга Янчурэвіч.
Яна расказала, што ў рамках супрацоўніцтва з Гродзенскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Рэспубліканскім ландшафтным заказнікам «Азёры», Рэспубліканскім ландшафтным заказнікам «Ліпічанская пушча», Рэспубліканскім ландшафтным заказнікам «Котра» Купалаўскі ўніверсітэт рэалізуе адукацыйныя і экалагічныя праекты. Так, сумесна з супрацоўнікамі заказнікаў распрацаваны эколага-гістарычны маршрут «Сэрца Ліпічанскай пушчы» ў Рэспубліканскім ландшафтным заказніку «Ліпічанская пушча», экалагічная сцежка «Азёры», сэнсарная экалагічная сцежка «Дакрананне да прыроды», распрацаваны адукацыйныя праграмы для дзяцей, экалагічны маршрут па вузкаколях. заказнік «Азёры»; створана навукова-папулярная эколага-патрыятычная экскурсія «Гродзенская крэпасць – таямніцы і адкрыццё» (аўтар-распрацоўшчык – дацэнт кафедры сістэмнай біялогіі Анастасія Саковіч); эколага-адукацыйныя інфармацыйныя стэнды для месцаў адпачынку экскурсантаў. Усе маршруты і сцежкі карыстаюцца вялікай папулярнасцю.
Акрамя таго, ва ўніверсітэце рэгулярна праводзяцца эколага-асветніцкія мерапрыемствы, такія як хакатон «Эка Іна» – сацыяльная рэклама», у рамках якога студэнты распрацавалі дызайн-праект прыпынку на экалагічную тэматыку і дызайн аўтобуса; хакатон «Візіт-цэнтр «Азёры» – новы погляд», летнія школы, вытворчая практыка, курсавое, дыпломнае праектаванне, лекцыі, практычныя і лабараторныя заняткі, тэмай якіх з'яўляецца адукацыйны і экалагічны турызм.
Намеснік дэкана па навуковай рабоце Кацярына Глякоўская прадставіла створаныя студэнтамі і супрацоўнікамі факультэта біялогіі і экалогіі калекцыі і гербарныя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца як наглядны адукацыйны матэрыял на занятках і падчас экскурсій, а таксама прадастаўляюцца для дэманстрацый у візіт-цэнтры заказнікаў.
Дацэнтам кафедры экалогіі Вольгай Крамлёвай было прадэманстравана вучэбнае абсталяванне, якое дае магчымасць праводзіць маніторынг атмасфернага паветра, атмасферных ападкаў, снежнага покрыва, утрымання нітратаў у прадуктах харчавання.
Цікавасць гасцей выклікалі праекты студэнтаў, у прыватнасці, праект «Fresh-пазнака», накіраваны на выяўленне якасці і свежасці прадуктаў харчавання (мяса, рыбы). Праект выкананы на кафедры хіміі і біятэхналогіі, загадчык кафедры – Лізавета Узлова.
Адукацыйныя праграмы па гастранамічным турызме, якія прадстаўляюць сабой курсы, майстар-класы па прыгатаванні нацыянальных страў і напіткаў прадставіла ўдзельнікам выставы загадчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Аксана Паўлава. Падчас працы выставы ўдзельнікамі быў прадэгуставаны ўнікальны старабеларускі напой «Бурштын». Яго аўтэнтычнасць і непаўторнасць густу нікога не пакінулі абыякавым.
Праграмы адукацыйнага турызму, якія дазваляюць лепш даведацца пра родны край, прадставілі супрацоўнікі кафедры турызму і культурнай спадчыны.
Пасля наведвання выставы-прэзентацыі для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана экскурсія па Купалаўскім універсітэце з наведваннем музея гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы.
Адзначым, правядзенне пашыранага пасяджэння рабочай групы па развіццю адукацыйнага турызму было арганізавана ў адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі і планам дзеянняў па эфектыўнаму развіццю адукацыйнага турызму ў Рэспубліцы Беларусь, у мэтах удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па развіццю адукацыйнага турызму, фарміравання павагі да культурна-гістарычнай і прыроднай спадчыны краіны.