12 лістапада ў сценах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбыўся круглы стол «Студэнцкая моладзь у люстэрку сацыялогіі», арганізаваны факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму. Удзельнікамі мерапрыемства сталі студэнты, кіраўніцтва і выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта, а таксама прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Круглы стол стаў вынікам рэалізацыі міжнароднага праекта «Моладзь Расіі і Беларусі аб сабе: эканамічныя і сацыякультурныя выклікі сучаснасці і канструяванне гарызонтаў будучыні для супрацоўніцтва».