У Купалаўскім універсітэце прайшло ўрачыстае ўручэнне прафсаюзных білетаў студэнтам першага курса. Падзея адбылася ў рамках рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі «Добры дзень, першакурснік!».
Са словамі на дарогу да хлопцаў звярнулася старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Лела Шпак. Яна асабіста ўручыла першакурснікам білеты і расказала аб рабоце прафсаюза, яго мэтах і магчымасцях.
На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў Вадзім Гунько і галоўны спецыяліст той жа арганізацыі Таццяна Навіцкая. Вадзім Гунько пазнаёміў хлопцаў з актуальнымі пытаннямі дзейнасці прафсаюза Купалаўскага ўніверсітэта.
Віншуем нашых першакурснікаў з гэтай важнай падзеяй! Наперадзе – самае цікавае!