28 верасня ў Купалаўскім універсітэце дадзены старт спаборніцтвам па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд навучэнцаў Турнір працягнецца да 1 кастрычніка 2026 года.
На спартыўнай пляцоўцы сустракаюцца зборныя каманды факультэтаў. Матчы праходзяць напружана і бескампрамісна: удзельнікі дэманструюць камандны дух і волю да перамогі.
Варта адзначыць, што турнір праводзіцца з мэтай папулярызацыі фізічнай культуры і спорту сярод студэнцкай моладзі, умацавання здароўя і выяўлення наймацнейшых каманд універсітэта.
Першы гульнявы дзень завершаны, але дужанне толькі пачынаецца. Прыходзьце падтрымаць свае каманды ў наступныя дні турніру! Жадаем усім удзельнікам яркай гульні і новых спартыўных поспехаў!