18 ліпеня на Аўгустоўскім канале пройдзе веламарафон «Суседзi». Мерапрыемства адбудзецца на шлюзе Дамброўка.
На сённяшні дзень зарэгістравана каля 700 чалавек, больш за 70 з якіх – грамадзяне Расійскай Федэрацыі. У заездах таксама могуць узяць удзел дзеці ад трох гадоў. У дзень марафону з 9 да 11 гадзін пройдзе рэгістрацыя ўдзельнікаў «Дзіцячага заезду» (300 м). За 5 хвілін да старту на кожнай дыстанцыі пройдуць перадстартавыя брыфінгі. У праграме таксама прадстаўлены «Міні-марафон», які складзе 10 км. У 12:30 будзе дадзены старт «Марафону», у 12:45 – «Паўмарафону», у 12:55 – «Фіт-марафону». У другой палове дня адбудуцца цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў на кожнай з дыстанцый.
Праграма мерапрыемства традыцыйна дазваляе сумясціць знаёмства са славутасцямі Гродзенскага рэгіёну з актыўным адпачынкам. Не выпусціце магчымасць паўдзельнічаць!