У Купалаўскім універсітэце актыўна ідзе набор у студэнцкія атрады для працы ў Краснадарскім краі. Працоўны семестр будзе праходзіць з 30 мая па 30 жніўня на базе найбуйнейшых дзіцячых лагераў «Арляня» і «Марская хваля».
Летні працоўны семестр - гэта не толькі магчымасць заробку, але і бясцэнны вопыт міжкультурнай камунікацыі і прафесійнага росту.
Купалаўцам прапануецца працаўладкаванне ў найбуйнейшых дзіцячых цэнтрах Краснадарскага краю – Усерасійскім дзіцячым цэнтры «Арляня» і санаторна-аздараўленчым лагеры «Марская хваля». Набор вядзецца ў педагагічны і сэрвісны атрады па наступных спецыяльнасцях: важаты, кухонны працоўны, ахоўнік, прыбіральшчык і дворнік службовых памяшканняў.
Працадаўца забяспечвае работнікаў камфортнымі ўмовамі пражывання ў інтэрнатах гасцінічнага тыпу на закрытай тэрыторыі, якая ахоўваецца, а таксама паўнацэнным гарачым харчаваннем. Асноўнае патрабаванне да кандыдатаў - дасягненне 18-гадовага ўзросту. Рабочы графік прадугледжвае 40-гадзінны тыдзень з пазменным рэжымам або шасцідзённым працоўным тыднем для педагагічнага складу.
Прыём заявак працягнецца да 8 сакавіка. Для атрымання падрабязнай інфармацыі і запісы ў атрады неабходна звяртацца па тэлефонах: 80152397209 ці +375292789585.