6 снежня ва ўрочышчы Пышкі прайшло яркае зімовае мерапрыемства – масавае катанне на каньках для супрацоўнікаў і актыву Студэнцкага гарадка. Гэтае свята стала сімвалам адзінства і падарыў удзельнікам зарад пазітыву.
На лядовую пляцоўку выйшлі прадстаўнікі ўсіх інтэрнатаў: ад студэнтаў да супрацоўнікаў. Купалаўцы сабраліся не толькі добра правесці час, але і адчуць сябе часткай вялікай і дружнай універсітэцкай сям'і.
Яркія ўсмешкі, гучны смех, шчырыя эмоцыі і сяброўская атмасфера панавалі на катку на працягу ўсяго мерапрыемства. Для многіх удзельнікаў гэта па-сапраўднаму зімовае свята стала выдатным спосабам зняць напружанне перад снежаньскай мітуснёй.
Масавае катанне на каньках паказала, што Купалаўскі ўніверсітэт – гэта значна больш, чым проста вучоба і дзелавая атмасфера. Гэта яскравыя моманты, якія хочацца падзяліць з блізкімі.