Сёння, 5 снежня, у Купалаўскім універсітэце вызначылі аўтараў найлепшых відэаролікаў, прысвечаных папулярызацыі традыцыйных сямейных каштоўнасцей.
Галоўнай мэтай конкурсу стала фарміраванне ў моладзі пазітыўнага ладу сям'і і ўмацаванне прэстыжу сямейных традыцый.
Да выканання задання купалаўцы падышлі адказна і з крэатывам. У сваіх працах яны пастараліся цікава адлюстраваць самыя галоўныя сямейныя каштоўнасці - каханне, падтрымку, паразуменне, павага да старэйшага пакалення і працяг роду.
Па выніках конкурсу першае месца заваявалі студэнты юрыдычнага факультэта. Другое месца заняў відэаролік студэнтаў філалагічнага факультэта. Трэцяе месца падзялілі факультэт фізічнай культуры і факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму. Ва ўрачыстай абстаноўцы прызёрам былі ўручаны дыпломы і памятныя падарункі.
Падобныя мерапрыемствы не толькі даюць моладзі магчымасць выказаць сябе праз творчасць, але і фарміруюць у маладых людзей адказныя адносіны да сямейных каштоўнасцей і разумення сям'і, як аднаго з самых важных інстытутаў.
Віншуем пераможцаў!