З 3 лістапада па 13 снежня на факультэце фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта ажыццяўляецца праграма анлайн-мабільнасці для 20 студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Трэнерская дзейнасць».
Курс праводзіць Максім Ніфантаў, загадчык кафедры тэорыі і методыкі футбола, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт Нацыянальнага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту і здароўя імя П.Ф. Лесгафта.
Лекцыі Максіма Юр'евіча праходзяць у фармаце анлайн-сесій і ахопліваюць разнастайныя тэмы: «Методыка навучання. Сродкі, формы, метады, прынцыпы навучання ў дзіцяча-юнацкім футболе»; «Методыка пабудовы канспекта вучэбна-трэніровачных заняткаў. Тэхнічная падрыхтоўка юных футбалістаў»; «Асноўныя паняцці і класіфікацыя. Тактычная падрыхтоўка юных футбалістаў»; «Асноўныя паняцці і класіфікацыя. Фізічная падрыхтоўка юных футбалістаў»; «Асноўныя азначэнні. Планаванне і комплексны кантроль спартыўнай трэніроўкі»; «Трэнер - бацькі - футбаліст, прадухіленне канфліктных сітуацый».
