У Віцебску завяршыўся ХХХ Адкрыты рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе на прызы сярэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў 1980 года, Заслужанага майстра спорту СССР, Ігара Уладзіміравіча Каныгіна.
Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы паказалі выдатную тэхніку і баявы настрой.
Павел Савіцкі, студэнт 3 курса інжынернага факультэта, заняў 1 месца ў вагавай катэгорыі 97 кг. Расім Ібрагімаў, студэнт 2 курса юрыдычнага факультэта, заняў 2 месца ў вагавай катэгорыі 60 кг. Арцём Крамарэнка, студэнт 2 курса факультэта эканомікі і кіравання, заняў 2 месца ў вагавай катэгорыі 130 кг. Якаў Толшын, студэнт 2 курса фізіка-тэхнічнага факультэта, заняў 2 месца ў вагавай катэгорыі 97 кг. Міхаіл Шугала, студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры, заняў 3 месца ў вагавай катэгорыі 72 кг.
Купалаўскі ўніверсітэт ганарыцца сваімі спартсменамі і жадае ім новых перамог і спартыўных поспехаў на беларускай і міжнароднай арэнах!