9 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла анлайн-сустрэча з прадстаўнікамі Лунаньскага педагагічнага інстытута (Кітайская Народная Рэспубліка).
Сярод прадстаўнікоў Лунанскага педагагічнага інстытута – сакратар партыйнага камітэта Лунанскага педагагічнага інстытута Сян Цзюнь, прэзідэнт Лунанскага педагагічнага інстытута Лі Яньхун, віцэ-прэзідэнт Лунанскага педагагічнага інстытута Хэ Сіньчжэн, кіраўнік аддзела навуковых даследаванняў і замежных спраў Лунанскага педагагічнага інстытута Ван Хань, дырэктар адміністрацыі прэзідэнта Фань Сяалун, дырэктар Дэпартамента замежных спраў горада Лунань Тан Хунвэй.
Купалаўскі ўніверсітэт прадставілі першы прарэктар Аляксандр Карэўскі, прарэктар па вучэбнай рабоце Лявонцій Паўлаў, прарэктар па навуковай рабоце Наталля Башун, начальнік цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз, начальнік аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці Алеся Бялко, в.а. начальніка аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Ганна Мілашэўская і старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Ванг Таа.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні рэалізацыі сумесных навуковых праектаў па розных напрамках; удзел прадстаўнікоў інстытута ў навукова-адукацыйных мерапрыемствах, запланаваных да правядзення ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў 2025 годзе, спецыялізаваных школах, у тым ліку ў штогадовай Летняй школе рускай мовы; абмен супрацоўнікамі для праходжання стажыровак і чытання лекцый; развіццё акадэмічнай мабільнасці навучэнцаў для праходжання навучання па праграмах бакалаўрыяту, магістратуры, а таксама ў аспірантуры; праектаванне і рэалізацыя сумесных адукацыйных праграм па спецыяльнасцях бакалаўрыяту і магістратуры з выдачай двух дыпломаў і іншае.
На заканчэнне сустрэчы быў падпісаны Дагавор аб міжнародным супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Луннаньскім педагагічным інстытутам.