З 2 па 5 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў "Тыдзень спорту і здароўя".
У рамках насычанай праграмы "Тыдня спорту і здароўя" купалаўцы пазнаёміліся з кіраўнікамі агульнаўніверсітэцкіх спартыўных секцый, наведалі майстар-класы па розных відах спорту і інтэрактыўныя спартыўныя пляцоўкі. Мерапрыемства дало магчымасць актыўна правесці час і пазнаёміцца з рознымі спартыўнымі напрамкамі.
Традыцыйна прайшла здача нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь "Гатовы да працы і абароны". Каля 150 студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта прынялі ўдзел у гэтым выпрабаванні, прадэманстраваўшы сваю фізічную падрыхтоўку.
«Тыдзень спорту і здароўя» стаў яркай падзеяй у жыцці ўніверсітэта, якая спрыяе папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод студэнтаў.