У рамках дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве кафедры рамана-германскай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы і кафедры нямецкай і французскай філалогіі Вышэйшай школы сацыяльна-гуманітарных навук і міжнароднай камунікацыі Паўночнага (Арктычнага) федэральнага ўніверсітэта (г. Архангельск) студэнты 2 курса спецыяльнасці «Рамана Лізавета Грэчка прынялі ўдзел у штогадовым міжнародным конкурсе па краіназнаўстве нямецкамоўных краін «DACH erleben».
Асноўная мэта конкурсу – удасканаленне лінгвакраіназнаўчай кампетэнцыі студэнтаў, якія вывучаюць нямецкую мову. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 34 студэнты – прадстаўнікі з чатырох універсітэтаў-партнёраў: Паўночнага (Арктычнага) федэральнага ўніверсітэта, ГрДУ імя Янкі Купалы, Нацыянальнага Універсітэта Узбекістана і Петразаводскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Пад навуковым кіраўніцтвам дацэнта кафедры рамана-германскай філалогіі Святланы Масленнікавай, Ксенія Багенская была ўдастоена дыплома першай ступені, а Лізавета Грэчка — дыплома другой ступені. Удзельніцы паспяхова справіліся з трыма выпрабаваннямі: стварэннем відэароліка на тэму «Нямецкая мова ў маім горадзе / ВНУ / сям'і», праходжаннем анлайн-віктарыны і вырабам рэкламнага праекта свята. Члены журы адзначылі не толькі высокую матывацыю канкурсантаў да вывучэння нямецкай мовы і культуры нямецкамоўных краін, але і іх творчы падыход да выканання заданняў, а таксама ўмелае выкарыстанне сучасных анлайн-сэрвісаў для візуалізацыі інфармацыі.
Віншуем студэнтаў з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем ім далейшых поспехаў у навучальнай і творчай дзейнасці!