З 19 па 30 мая студэнты другога курса факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Карына Маліноўская і Вікторыя Грыгенч бяруць удзел у Міжнароднай летняй школе «Ecoengineering» на базе Цюменскага індустрыяльнага ўніверсітэта. Гэтая ўнікальная падзея накіравана на развіццё даследчых навыкаў і навуковай камунікацыі ў студэнцкай моладзі.
Летняя школа «Ecoengineering» садзейнічае фарміраванню эколага-арыентаванай пазіцыі сярод удзельнікаў, даючы ім магчымасць вывучаць глабальныя экалагічныя праграмы і распрацоўваць прапановы для рэалізацыі прыродаахоўнага складальніка ўстойлівага развіцця. Асноўная мэта школы – фарміраванне навыкаў праектнай і навукова-даследчай дзейнасці ў галіне экалагічнай і вытворчай бяспекі, а таксама выяўленне інтэлектуальнага патэнцыялу студэнтаў і стварэнне ўмоў для іх самарэалізацыі.
У ходзе праграмы ўдзельнікі наведваюць адкрытыя лекцыі вядучых спецыялістаў у галіне зялёнай эканомікі, а таксама бяруць удзел у майстар-класах, якія дапамагаюць ім азнаёміцца з перспектыўнымі даследаваннямі і інавацыйнымі распрацоўкамі Цюменскага індустрыяльнага ўніверсітэта. Атрыманыя веды і навыкі дапамогуць студэнтам-купалаўцам не толькі ў вучобе, але і ў будучыні, уносіць значны ўклад ва ўстойлівае развіццё і абарону экалогіі.