ЗВЕСТКІ ДЛЯ РЭЗІДЭНТА
Патрабаванні да рэзідэнта тэхнапарку
- Рэзідэнтам тэхнапарку можа быць юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік
- Рэзідэнт тэхнапарку павінен ажыццяўляць інавацыйную дзейнасць
- Рэзідэнт павінен выкарыстоўваць рухомую і нерухомую маёмасць тэхнапарку
Ільготы
- Арэнда нерухомай маёмасці на льготных умовах;
- Падатак на прыбытак 10 працэнтаў;
- Вызваленне ад зямельнага падатку і падатку на нерухомую маёмасць
Падтрымка
Суправаджэнне дзейнасці
Арганізацыйнае садзейнічанне рэалізацыі інавацыйных праектаў
Садзейнічанне ў доступе да фінансавых, арганізацыйных і адміністрацыйных рэсурсаў
Інфармацыйнае забеспячэнне
Як стаць рэзідэнтам
Першы этап
Падрыхтоўка і папярэдні разгляд прадстаўленых матэрыялаў (іх камплектнасць і адпаведнасць патрабаванням)
Другі этап
Прадстаўленне праекту на паседжанні экспертнай рады
Трэці этап
Заключэнне дамовы на ажыццяўленне інавацыйнай дзейнасці і дамовы арэнды
Для рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта тэхнапарка неабходна прадставіць наступныя дакументы:
- Заява аб прадастаўленні статусу рэзідэнта навукова-тэхналагічнага парка;
- Звесткі аб сярэдняспісачнай колькасці работнікаў;
- Кароткае апісанне прадпрыемства;
- Копіі ўстаноўчых дакументаў: статут прадпрыемства, устаноўчы дагавор (калі ёсць), пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы.
Ваша заяўка аб рэгістрацыі заяўніка ў якасці рэзідэнта разглядаецца на Савеце Тэхнапарка
Пасля станоўчага рашэння выдаецца пасведчанне рэзідэнта навукова-тэхналагічнага парка і заключаецца дагавор арэнды нерухомай маёмасці і дагавор на ажыццяўленне інавацыйнай дзейнасці. З моманту заключэння дамовы арэнды для Вас пачынаецца дзеянне падатковых ільгот.
Падрабязную кансультацыю Вы зможаце атрымаць па тэлефоне:
+375 152 55-62-50, моб.: +375 29 666-57-08
Е-mail: technopark@grsu.by
або звярнуцца асабіста г. Гродна, вул. Гаспадарчая, 21а.