10 кастрычніка ў Мінску прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага этапа конкурсу работ творчай моладзі "Залатое пяро "Белай Русі" - 2026". У лік пераможцаў увайшлі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Тэма гэтага года была прысвечана Году беларускай жанчыны і гучала так: "Жанчына Беларусі: сіла каранёў і крылы мары". Удзельнікі трэба было падрыхтаваць эсэ пра выдатных сучасных беларускіх жанчын і іх уклад у развіццё грамадства, захаванне сямейных каштоўнасцяў і пераемнасць пакаленняў.
На конкурс было даслана больш за дзве тысячы работ ад навучэнцаў, студэнтаў, прафесіяналаў і аматараў літаратуры. У фінал выйшла каля 300 удзельнікаў, 22 з якіх занялі прызавыя месцы і ўдастоіліся спецпрызаў. У ліку пераможцаў - студэнткі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму: студэнтка другога курса спецыяльнасці "Журналістыка" Валерыя Каваленка і студэнтка чацвёртага курса спецыяльнасці "Журналістыка" Паліна Піваварчык.
Валерыя Каваленка заняла трэцяе месца ў катэгорыі "Студэнт", а Паліна Піваварчык была ўдастоена спецыяльнага прыза ад журы. Пераможцам у катэгорыі "Студэнт" узнагароды ўручаў старшыня грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі", дырэктар унітарнага прадпрыемства "Выдавецтва "Беларусь" Аляксандр Карлюкевіч.У якасці галоўнага падарунка пераможцам прафесійныя акцёры прапанавалі сцэнічную пастаноўку іх эсэ.
Віншуем купалаўцаў з перамогай і зычым ім далейшых творчых дасягненняў!
