24 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася экспертная пляцоўка «Прававыя і псіхалагічныя аспекты супрацьдзеяння кібербулінгу». Галоўнай тэмай сустрэчы стала інтэрнет-траўля і спосабы барацьбы з ёй.
У якасці спікераў на сустрэчу са студэнтамі былі запрошаны намеснік начальніка ІСН адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна Павел Навакольскі і псіхолаг Дзіцячай цэнтральнай гарадской клінічнай паліклінікі горада Гродна Ягор Наважылаў.
Эксперты дапамаглі ўдзельнікам разабрацца, дзе праходзіць грань паміж свабодай слова і правапарушэннем у сетцы, куды звяртацца ў выпадку абраз у сацыяльных сетках, а таксама як захаваць і аднавіць псіхічную раўнавагу ў складаных сітуацыях.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба ўпраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце.