РГА «Белая Русь» сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызме аб'яўляе аб старце конкурсу на лепшы экскурсійны маршрут па Беларусі пад назвай «Адчыняй Беларусь з Белай Руссю». Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто любіць падарожнічаць па роднай краіне, ведае яе ўнікальныя куткі і ўмее складаць цікавыя гіды для турыстаў.
Удзельнікам прапануецца распрацаваць гатовы маршрут працягласцю 1-2 дні – лакальны, рэгіянальны або які ахоплівае адразу некалькі абласцей краіны. Арганізатары асабліва вітаюць уключэнне небанальных лакацый, інтэрактыўных праграм, майстар-класаў, а таксама элементаў этнічнага, прамысловага і сямейнага турызму.
Галоўны прыз конкурсу – сямейны тур на выходныя. Фіналісты атрымаюць грашовыя прэміі, каштоўныя падарункі і магчымасць атрымаць перамогу ў спецыяльных намінацыях, сярод якіх «Маршрут памяці і славы», «Жамчужына малой Радзімы» і іншыя. Лепшыя аўтарскія гіды будуць апублікаваны ў афіцыйным друкаваным зборніку.
ПриПрыём конкурсных работ пачынаецца 3 жніўня. Поўная інфармацыя аб конкурсе размешчана на галоўнай старонцы афіцыйнага сайта РГА «Белая Русь». Тэкст Палажэння даступны для скачвання па спасылцы.
РГА «Белая Русь» запрашае ўсіх жадаючых адчыняць Беларусь нанова і дзяліцца сваімі лепшымі маршрутамі!