Міжнародны цэнтр "Новыя навуковыя даследаванні" запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у VII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Навуковыя адкрыцці і інавацыйныя стратэгіі". Мерапрыемства адбудзецца 30 ліпеня.
У рамках канферэнцыі будуць працаваць 22 секцыі, якія ахопліваюць шырокі спектр навуковых напрамкаў: ад фізіка-матэматычных і хімічных навук да медыцыны, псіхалогіі і архітэктуры.
Каб стаць удзельнікам навуковай канферэнцыі, неабходна да 30 ліпеня (уключна) даслаць на электронны адрас аргкамітэта konf@newnauka.ru артыкул, заяўку на ўдзел і чэк аб аплаце арганізацыйнага ўзносу. Мерапрыемства пройдзе ў вочна-завочным фармаце. Мова канферэнцыі - руская. Артыкулы будуць апублікаваны ў зборніку артыкулаў, які індэксуецца ў РІНЦ.
Па выніках канферэнцыі кожны ўдзельнік атрымае электронны зборнік, сертыфікат удзельніка і дыплом.
Падрабязную інфармацыю аб канферэнцыі, а таксама ўзор афармлення навуковай працы і заяўкі можна знайсці ў інфармацыйным лісце.
Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел!