16 ліпеня Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прымаў у сваіх сценах дэлегацыю Паўднёва-Заходняга дзяржаўнага ўніверсітэта. Галоўнымі тэмамі сустрэчы стала абмеркаванне перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння і падпісанне Дарожнай карты супрацоўніцтва на 2026-2027 гады.
Ад Паўднёва-Заходняга дзяржаўнага ўніверсітэта на сустрэчы прысутнічалі рэктар Паўднёва-Заходняга дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар, доктар тэхнічных навук Сяргей Емяльянаў і навуковы супрацоўнік кафедры праграмнай інжынерыі Святлана Бельская.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадставілі рэктар Ірына Кітурка, першы прарэктар Аляксандр Карэўскі, прарэктар Вячаслаў Раманенка, дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Аляксандр Варанцоў, дэкан інжынернага факультэта Дзмітрый Ліннік, дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Чабуранава, начальнік Вучэбна-метадычнага ўпраўлення Глазеў, начальнік Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз і выконваючы абавязкі начальніка аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Ганна Мілашэўская.
Візіт дэлегацыі Паўднёва-Заходняга дзяржаўнага ўніверсітэта пачаўся з наведвання Навукова-тэхналагічнага парка ГрДУ імя Янкі Купалы. Расійскіх калег пазнаёмілі са структурай тэхнапарку, расказалі пра яго асноўную дзейнасць і прадэманстравалі тэхнічнае абсталяванне.
Пасля ўдзельнікі сустрэчы адправіліся ў парк Жылібера на ўрачысты мітынг, прысвечаны святкаванню Дня вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прадстаўнікі дзвюх ВНУ ўсклалі кветкі і вянкі да Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, ушанаваўшы памяць тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду горада Гродна.
Галоўнай падзеяй дня сталі дзелавыя перагаворы ў сценах галоўнага корпуса ГрДУ імя Янкі Купалы.
У пачатку мерапрыемства гасцей з Расіі пазнаёмілі з Купалаўскім універсітэтам, яго падраздзяленнямі, гісторыяй і дасягненнямі. Затым рэктар універсітэта Ірына Фёдараўна прапанавала калегам абмеркаваць перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва дзвюх ВНУ, а таксама Дарожную карту супрацоўніцтва на 2026-2027 гады перад яе падпісаннем.
Дарожная карта прадугледжвае супрацоўніцтва ў двух напрамках: навуковым і акадэмічным. Навуковая сфера прадугледжвае вызначэнне напрамкаў навуковага супрацоўніцтва, ініцыяванне навукова-даследчых практык, а таксама публікацыю вынікаў навуковых даследаванняў у навуковых часопісах навучальных устаноў. У рамках акадэмічнага супрацоўніцтва будзе праводзіцца абмен супрацоўнікамі для праходжання стажыровак, курсаў павышэння кваліфікацыі і чытання лекцый. Таксама бакі дамовіліся аб удзеле ўніверсітэтаў у навукова-адукацыйных, культурна-асветніцкіх і грамадзянска-патрыятычных мерапрыемствах, у тым ліку творчай гасцёўні "Беларусь - скрыжаванне нацыянальных культур", адкрытым турніры па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы і Міжнародным грамадзянска-патрыятычным мар.
Вынікам дзелавых перамоваў стала падпісанне Дарожнай карты супрацоўніцтва. Напрыканцы сустрэчы Ірына Фёдараўна падзякавала расійскім калегам за прадуктыўны дыялог і падарыла ім памятныя падарункі.
Даведачна: Паўднёва-Заходні дзяржаўны ўніверсітэт – вядучы ўніверсітэт цэнтральнай Расіі класічнага тыпу. Ён размешчаны ў горадзе Курску і прапануе шырокі спектр тэхнічных, інжынерных, прыродазнаўчых, эканамічных і гуманітарных напрамкаў падрыхтоўкі.
Паўднёва-Заходні дзяржаўны ўніверсітэт мае моцную сістэму міжнароднай інтэграцыі, арыентаваную на экспарт адукацыйных паслуг і сумесныя навуковыя праекты. Ва ўніверсітэце навучаецца больш за 700 замежных грамадзян з краін Азіі, Афрыкі, Блізкага Усходу і Лацінскай Амерыкі. Універсітэт вядомы сумеснымі міжнароднымі праектамі па распрацоўцы і запуску малых касмічных апаратаў, рэгулярна ўдзельнічае ў буйных міжнародных адукацыйных выставах і праектах Россупрацоўніцтва ў краінах СНД.
Супрацоўніцтва Паўднёва-Заходняга дзяржаўнага ўніверсітэта з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы пачалося з падпісання дамовы аб міжнародным супрацоўніцтве 7 чэрвеня 2022 года.
У перыяд з 2023 па 2026 год прадстаўнікі Паўднёва-Заходняга дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у шматлікіх міжнародных навуковых канферэнцыях, семінарах і круглых сталах, а таксама Міжнародных студэнцкіх алімпіядах і інтэлектуальных турнірах Купалаўскага ўніверсітэта.
У перыяд з 3 па 6 сакавіка 2026 года загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Паўднёва-Заходняга дзяржаўнага ўніверсітэта прыняў удзел у XXVIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Парадыгма права ў кантэксце сучаснага развіцця юрыдычнай навукі і практыкі», арганізаванай ГрДУ імя Янкі Купалы.